Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:16 ]  Пакістан патрабуе ад Македоніі пакараць забойцаў 7 мігрантаў


ІСЛЯМАБАД Пакістан патрабуе ад уладаў Македоніі ажыцьцявіць правасудзьдзе ў справе сямі пакістанскіх мігрантаў, расстраляных два гады таму па падазрэньні ў тэрарызьме. Пакістанскае МЗС ухваліла рашэньне македонскіх уладаў завесьці крымінальную справу супраць былога міністра ўнутраных справаў Любэ Баскоўскага, які даў загад ліквідаваць пакістанскіх мігрантаў. Баскоўскі прадставіў іх як альбанскіх тэрарыстаў, якія плянавалі напады на замежныя амбасады. Гэта было зроблена, каб узмацніць імідж Македоніі як саюзьніка ЗША ў Барацьбе з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG