Амэрыканскія самалёты мінулае начы зноў атакавалі Фалуджу.
У горадзе застаецца 1500 паўстанцаў, за час супрацьстаяньня ў Фалуджы забіта 600 чалавек.
За мінулыя суткі ў Іраку загінула 10 амэрыканскіх салдат, 8 з іх пад час выбуху бомбы ў машыне ў Багдадзе.
На перамовах з камандаваньнем новага ірацкага фармаваньня “Войска абароны Фалуджы” дасягнутая дамоўленасьць аб вывадзе войскаў ад гэтага гораду. Аднак прадстаўнік Белага Дому Лары Ды Рыта заявіў, што нічога ня ведае пра гэтае пагадненьне. Пакуль застаецца незразумелым, хто менавіта складае “Войска абароны Фалуджы”, і які ўплыў яны маюць на суніцкіх паўстанцаў у горадзе .