Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу наконт глябальных пагроз тэрарызму. Галоўнай краінай, якая падтрымлівае тэрарызм у ёй названы Іран.
Акрамя таго ў гэтым сьпісе дзяржаваў, што падтрымліваюць тэрарызм пазначаныя Куба, Ірак, Лібія, Паўночная Карэя, Судан і Сірыя.
Ірак пазначаны таму што дагэтуль не мае новага ўрада, які б фармальна адмовіўся ад падтрымкі тэрарызму. Лібія, якая спыніла свае праграмы па стварэньні зброі масавага зьнішчэньня, таксама хоча быць выкрасьленай з гэтага сьпісу.
У справаздачы даецца высокая ацэнка Саудаўскай Арабіі за беспрэцэдэнтную працу супраць тэрарызму.
Што да Ірана, то Дзярждэпартамэнт зазначае, што выведка гэтай краіны застаецца адказнай за падтрымку экстрэмісцкіх групаў, акрамя таго ўрад гэтай краіны недастаткова актыўна дзейнічае супраць сеткі Аль-Каіды.
Урад Ірана адмаўляе абвінавачваньні ў падтрымцы тэрарыстычных груповак.