Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:53 ]  Адноўлена вяшчаньне незалежнага кыргіскага тэлеканалу


БІШКЕК: Дырэктар незалежнага кыргіскага тэлеканалу паведаміў, што пад ціскам з боку міжнародных арганізацыяў улады дазволілі аднавіць вяшчаньне. Тэлеканал "Піраміда" прыпыніў вяшчаньне ў мінулым месяцы з прычыны праблемаў з антэнай. Пасьля рэмонту абсталяваньня Дзярж-тэле-радыёкампанія адмовілася трансляваць праграмы гэтага каналу з той прычыны, што яны нібыта перашкаджаюць трансляцыі праграмаў іншага каналу. Дырэктар Андрэй Цвяткоў адзначыў, што ўлады зьмянілі сваё рашэньне пад ціскам з боку міжнародных арганізацыяў і ў прыватнасьці Джорджа Сороса. Сорос ўзьняў пытаньне тэлеканалу Піраміда ў часе сваёй сустрэчы з прэзыдэнтам Аскарам Акаевым.
XS
SM
MD
LG