Грузінскі прэм’ер Зураб Жванія заявіў, што ягоная краіна разглядае магчымасьць павелічэньня свайго кантынгенту ў Іраку да 500 вайскоўцаў. Гэтыя сілы маглі б узяць пад ахову штаб-кватэру ААН ў Багдадзе, сказаў Жванія.
Зараз у Іраку 130 грузінскіх салдат.
Учора Жванія на чале грузінскай дэлегацыі адбыў для перамоваў у Пэнтагон, каб абмеркаваць вайсковыя дачыненьні са Злучанымі Штатамі.
ЗША маюць у Грузіі невялікую колькасьць вайсковых дарадцаў.