Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:07 ]  Расея супраць дэмілітарызацыі каспійскага рэгіёну


АСТАНА: Пасланьнік прэзыдэнта Расеі Віктар Калужны заявіў, што з прычыны пагрозы тэрарызму, каспійскі раён не павінен быць дэ-мілітарызаваны. У часе міжнароднага форуму ў сталіцы Казахстану прадстаўнікі Расеі, Ірану, Казахстану, Азэрбэйджану і Туркмэністану абмяркоўваюць пытаньне, як павінны быць падзеленыя нафтавыя рэсурсы каспійскага мора. Перамовы вядуцца з 91 году, аднак дагэтуль бакі не дамовіліся ў гэтай справе. Прадстаўнік Расеі заявіў, што краіны рэгіёну павіны ўтрымліваць там абмежаваную вайсковую прысутнасьць, аднак павінна быць забароенеая вайсковая прысутнасьць іншых краінаў. Ён відавочна меў на ўвазе Злучаныя Штаты, якія пасьля 11 верасьня 2001 году разьмясьцілі свае сілы ў некаторых краінах цэнтральнай Азіі.
XS
SM
MD
LG