Эўрапейскі эканамічны форум адкрываецца сёньня ў польскай сталіцы. Прадстаўнікі 45 краінаў будуць абмяркоўваць эканамічныя наступствы пашырэньня Эўразьвязу.
Акрамя сябраў гэтай арганізацыі, як цяперашніх, так і будучых, на форуме будуць прадстаўленыя Армэнія, Азэрбайджан, Беларусь, Грузія, Украіна і Сэрбія. Эўрапейскі эканамічных форум звычайна факусіруецца на праблемах Усходняй Эўропы.
Польская паліцыя павысіла захады бясьпекі, паколькі чакаюцца вулічныя дэманстрацыі антыглябалістаў.