У Македоніі сёньня праводзіцца другі тур галасаваньня на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах.
Два тыдні таму ў першым туры 42 адсоткі галасоў набраў прэм’ер Македоніі Бранка Чрвэнкаўскі. Ягонага бліжэйшага суперніка Сашка Кедэва падтрымала 34 адсотка выбаршчыкаў.
Выбары праводзяцца ў сувязі са сьмерцю ў авіякатастрофе прэзыдэнта Барыса Трайкоўскага.