У Бэрліне сёньня пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя ў справе антысэмітызму. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі 55 краінаў.
Плянуецца, што яны прымуць дэклярацыю і плян дзеяньняў у справе барацьбы з ксэнафобіяй і расізмам.
Канфэрэнцыя праводзіцца пад эгідай АБСЭ, сярод яе ўдзельнікаў -- дзяржсакратар ЗША, канцлер ФРГ.