Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:45 ]  ЗША заклікае Раду бясьпекі ААН прыняць новую рэзалюцыю па Іраку


ВАШЫНГТОН. ЗША зьвярнуліся да Рады Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднанаых Нацыяў з просьбай прыняць новую рэзалюцыю па Іраку. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў сёньня, што яна бы паспрыяла пашырэньню сьпісу краінаў, якія накіроўваюць ў Ірак свае войскі ці аказваюць іншую дапамогу. Яна таксама дапамагла бы ў справе перадачы ўлады іракцам. “Мы працуем з ААН, і акажем фінансавую дапамогу пасьля таго, як будзе вызначана, што неабходна, і што мы можам зрабіць,” -- заявіў Паўэл. Плянуецца, што кіруемая ЗША кааліцыя передасьць суверэнітэт іракцам 1 ліпеня. Колін Паўэл гэтаксама заяваіў, што Вашынгтон будзе чакаць, каб новы ўрад Іраку папрасіў сілы бясьпекі застацца ў краіне. У Іраку цяпер знаходзяцца каля 130 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG