ВАШЫНГТОН Прэзідэнт ЗША Джордж Буш сёньня адмяніў большую частку эканамічных санкцыяў, якія дзейнічалі адносна Лібіі, прынамсі дазволеныя закупкі лібійскій нафты. Паводле тлумачэньня дзярждэпартамэнту захаваюцца абмежаваньні на гандаль таварамі ваенага прызначэньня. Рашэньне прэзідэнта ЗША стала адказам на леташнюю адмову Лібіі ад вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня і ад падтрымкі тэрарызму.