МЕНСК. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёньня ратыфікавала дамову пра зону вольнага гандлю з Казахстанам, Расеяй і Ўкраінай. Беларусь стала апошняй з чатырох краінаў у ратыфікацыі пагадненьня. Прэзыдэнты чатырох краінаў маюць сустрэцца ў Кіеве пры канцы траўня, каб абмеркаваць пытаньні зоны вольнага гандлю.