ПРЫШЦІНА
Дэлегацыя на чале з Генэральным сакратаром НАТО Япам дэ Хоп Схэферам праводзіць ў сталіцы Косава перамовы з прэзыдэнтам Косава Ібрагімам Ругова і адміністратарам ААН для гэтай правінцыі Хары Холкеры. Яп дэ Хоп Схэфер заявіў, што міжнародныя сілы НАТО застануцца ў Косаве і іхні мандат ня зьменіцца. У сакавіку ў Косаве адбыліся этнічныя сутыкненьні, у выніку якіх загінулі 19 чалавек, ня гледзячы на прысутнасьць ў правінцыі міратворцаў НАТО. Дэ Хоп Схэфер заявіў:"Прадстаўнікі НАТО вядома ж, спадзяюцца, што тое, што нядаўна здарылася, ніколі не паўторыцца, не павінна паўтарыцца і ня можа паўтарыцца. Кіраўніцтва Косава мае палітычную адказнасьць за правядзеньне ўнутрыпалітычнага дыялёгу у Косаве. І што ня менш важна, дыялёгу паміж Прышцінай і Бялградам, і удзел Косаўскіх сэрбаў у гэтым працэсе".
Яп Дэ Хоп Схэфэр скрытыкаваў лідэраў косаўскіх албанцаў за недастатковыя высілкі па прадухіленьні міжэтнічных забурэньняў.
Паводле генеральнага сакратара НАТА альянс не можа можа прыняць пазіцыю чаканьня і назіраньня з боку лідэраў косаўскіх албанцаў.
Сёньня ж прэзыдэнт Альбаніі Альфрэд Моізіу папярэдзіў, што далейшае адкладаньне вызначэньня статусу Косава толькі ўзмацніць экстрэмістаў у правінцыі. Моізіу лічыць, што статус павінен быць вырашаны ў адпаведнасьці з жаданьнем людзей і з дапамогай міжнароднай супольнасьці.