Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Буш і Чэйні выступяць перад незалежнай камісіяй


Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і віцэ-прэзыдэнт Дзік Чэйні да канца красавіка павінны выступіць перад камісіяй Кангрэсу, якая вывучае памылкі ў сыстэме бясьпекі краіны перад 11 верасьня 2001 года. Прэсавы сакратар Белага дома паведаміў, што выступ прэзыдэнта і ягонага намесьніка заплянаваны на наступны чацьвер і што паседжаньне камісіі пройдзе за зачыненымі дзьвярыма. Выступы пройдуць не пад прысягай. У выніку тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 года загінула каля 3000 чалавек. Канчатковую справаздачу камісія падрыхтуе ў ліпені.
XS
SM
MD
LG