У Іраку створаны адмысловы трыбунал, які будзе судзіць былога дыктатара Садама Хусэйна.
Кіраўніком яго прызначаны Салем Халабі, ірацкі юрыст, які атрымаў адукацыю ў ЗША.
Ён жа назваў сябраў новага трыбунала – сем суддзяў і чатыры пракурора.
Прадстаўнік Ірацкага Нацыянальнага кангрэсу паведаміў, што ў бюджэце на наступны год трыбуналу выдзелена 75 мільёнаў даляраў.
Дата суду над Садамам Хусэйнам пакуль ня вызначаная.
Летась у сьнежні яго захапілі амэрыканскія вайскоўцы і цяпер ён утрымліваецца пад вартай пад Багдадам, але канкрэтнае месцазнаходжаньне яго не выкрываецца.