Сёньня раніцай ізраільскія вайскоўцы і танкі атачылі прыгарад Газы Бэйт Лагія. Агенцтва “Асошыэйтэд Прэс” са спасылкай на сьведкаў паведамляе, што мэтай іх з’яўляецца жыльлёвы комплекс, пабудаваны палестынскімі службамі бясьпекі.
Пакуль няма ніякіх камэнтароў з ізраільскага боку, няма і паведамленьняў пра ўзброеныя сутычкі і ахвяры.