ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэр сёньня сказаў, выступаючы перад ніжняй палатай парлямэнту, што Брытанія правядзе нацыянальны рэфэрэндум аб прапанаванай Канстытуцыі Эўрапейскага зьвязу. Раней Блэр заяўляў, што рэфэрэндум не патрэбны, бо Канстытуцыя грунтоўна не закране адносіны паміж Брытаніяй і Эўразьвязам. Пакуль невядома калі будзе праводзіцца рэфэрэндум, бо праект Канстытуцыі дагэтуль абмяркоўваецца краінамі-чальцамі Эўразьвязу