НЬЮ-ДЭЛІ. Прынамсі 21 чалавек быў забіты і каля 50 параненыя ў першы дзень трохтыднёвых парлямэнцкіх выбараў у Індыі. За дзень ў сямі з трынаццаці індыйскіх правінцыях адбыўся шэраг выбухаў і перастрэлак паміж рознымі палітычнымі групоўкамі, а таксама напады з боку мааісцкіх ды ісьлямскіх ваяўнікоў. Сярод забітых і параненых ёсьць прадстаўнікі паліцыі, войска і выбарчых камісіяў.
Выбары ў Індыі маюць скончыцца 10 траўня. Паводле апытаньняў, перавагу мае партыя цяперашняга прэм’ер-міністра Атала Ваджпаі.