ГОРАД ГАЗА. Палестынскія мэдыкі паведамілі, што ізраільскія вайскоўцы сёньня застрэлілі палестынца падчас рэйду на поўначы сэктару Газы. Паводле крыніц у ізраільскім войску, рэйд адбываўся ў сувязі з ракетнымі абстрэламі габрэйскіх паселішчаў. Палестынская групоўка “Хамас” заявіла, што адпомсьціць за забойства ў мінулую суботу ізраільцамі свайго лідэра Абдэль-Азыза Рантысі.
Сёньня Рада бясьпекі ААН мае галасаваць наконт праекту рэзалюцыі, прапанаванага арабскімі краінамі. Рэзалюцыя ўтрымлівае асуджэньне Ізраілю за палітыку пазасудовых забойстваў.