У Індыі сёньня пачаліся парлямэнцкія выбары. Гэта найбольшая ў сьвеце дэмакратычная працэдура, якая ахоплівае 670 мільёнаў выбаршчыкаў і зойме тры тыдні.
Паводле сацыялягічных апытаньняў, перавагу мае кааліцыя цяперашняга кіраўніка ўраду Атала Ваджпаі.
Апошні дабіўся прагрэсу ў эканоміцы і паляпшэньні адносінаў з суседнім Пакістанам.
Кандыдатаў у дэпутаты абараняе 400 тысячаў вайскоўцаў.