Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў крытыку з нагоды рашэньня новага гішпанскага ўраду вывесьці войскі зь Іраку.
У тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Гішпаніі Хасэ Луісам Запатэрам Буш асабліва адзначыў, што вывад войск павінен быць скаардынаваным, каб не паставіць пад пагрозу войскі іншых краінаў кааліцыі.
Буш лічыць, што такія акцыі ня мусяць “падбадзёрваць тэрарыстаў і ворагаў свабоды ў Іраку”.
Тым часам гішпанскі міністар абароны Хосэ Бона паведаміў, што ягоная краіна вывезе 1300 сваіх вайскоўцаў з Іраку цягам наступных тыдняў.