Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:07 ]  Прэзыдэнт ЗША шкадуе з нагоды рашэньня Гішпаніі вывесьці войскі зь Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў сваё шкадаваньне з нагоды рашэньня новага гішпанскага ўраду вывесьці войскі зь Іраку. У тэлефоннай размове з прэм’ер-міністрам Гішпаніі Хасэ Луісам Радрыгесам Запатэрам Буш асабліва адзначыў, што вывад войск павінен быць скаардынаваным, каб не паставіць пад пагрозу войскі іншых краінаў кааліцыі. Буш лічыць, што такія акцыі ня мусяць “падбадзёрваць тэрарыстаў і ворагаў свабоды ў Іраку” Сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў новую кандыдатуру на пасаду амбасадара Злучаных Штатаў у Іраку. Гэта – былы прадстаўнік ЗША ў ААН Джон Неграпонтэ.
XS
SM
MD
LG