Генэральны сакратар НАТО Яп дэ Гуп Схэфэр сёньня прыбудзе ў сталіцу Украіны для перамоваў з яе кіраўніцтвам.
Украіна і НАТО ў сакавіку падпісалі плян супрацоўніцтва на 2004 год. Сябры НАТО заклікаюць Украіну правесьці сёлета свабодныя выбары кіраўніка дзяржавы і палепшыць сытуацыю ў галіне свабоды мэдыяў.