Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:33 ]  Генерал Майэрс: Сырыя мусіць спыніць наплыў у Ірак замежных баевікоў


ВАШЫНГТОН: Начальнік аб’яднаных штабоў узброеных сілаў ЗША генерал Майэрс заклікаў Сырыю спыніць наплыў праз сваю тэрыторыю замежных баевікоў у Ірак. Майэрс адзначыў, што Дамаск павінен сур’ёзна паставіцца да гэтай праблемы, і што спыніць наплыў замежнікаў у Ірак у інтарэсе самой Сырыі. Паводле генерала, пранікненьне на тэрыторыю Іраку замежных баевікоў дэстабілізуе сытуацыю і ускладняе працэс дэмакратызацыі Іраку. Міністр унутраных справаў Іраку Алі Алаві прызначыў афіцэраў, якія будуць адказныя за фармаваньне новых узброеных сілаў Іраку. Курд генерал Бабэкр Аль-Зібары будзе гадоўным дараднікам у вайсковых пытаньнях, а араб-суніт генерал Амэр Аль-Гашымі будзе адказваць за набор і абвучэньне прызыўнікоў. Ягоным намесьнікам будзе шыіт генерал Дагам Аль-Ассаль.
XS
SM
MD
LG