БАГДАД. У Іраку амэрыканскія войскі перакрылі сёньня, зь меркаваньняў бясьпекі, аўтатрасы на поўначы і поўдні Багдаду. У ірацкім горадзе Эль-Фалуджа працягваюцца перамовы паміж прадстаўнікамі сілаў кааліцыі і мясцовага суніцкага насельніцтва пра поўнае спыненьне агню. Кіраўніцтва шыітаў спрабуе мірным шляхам урэгуляваць крызыс вакол радыкальнага лідэра Мактады ас-Садра. Атрады якога кантралююць Кэрбэлу і Эн-Наджаф. У Багдадзе сёньня вызваленыя яшчэ два японскіх закладнікі, захопленых у мінулую сераду.