БРАТЫСЛАВА. У Славаччыне завяршаецца галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць былы прэм’ер-міністар Владзімір Мэчыар і ягоны былы саюзьнік, экс-сьпікер парлямэнту Іван Гашпаровіч. Кандыдатура Мэчыара, які мае рэпутацыю аўтарытарнага палітыка, выклікае вострыя спрэчкі ў Славаччыне. Некаторыя палітычныя дзеячы нават заклікалі выбаршчыкаў байкатаваць сёньняшнія выбары.