ТБІЛІСІ. Былы прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ атрымаў прапанову заняць пасаду дарадцы Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана. Прапанову зрабіў намесьнік Анана Кул Чандра Гаўтам, які сустрэўся з Шэварднадзэ ў Тбілісі. Паводле грузінскіх мэдыяў, Шэварднадзэ пагадзіўся з прапановаю. У гэтым зьвязку кіроўная цяпер у Грузіі партыя “Нацыянальны рух” заявіла, што прызначэньне Шэварднадзэ на пасаду дарадцы Генэральнага сакратара ААН толькі скампрамэтуе гэтую арганізацыю.