ЭР-РЫЯД. У сталіцы Савудаўскай Арабіі паліцыя знайшла аўтамабіль, загружаны выбуховымі прыстасаваньнямі. За мінулы тыдзень гэта ўжо трэцяя знаходка такога кшталту. Летась ахвярамі выбухаў у Эр-Рыядзе сталі болей як 50 чалавек. На мінулым тыдні ў прымесьцях савудаўскай сталіцы ў перастрэлцы з экстрэмістамі былі забітыя пяцёра паліцыянтаў.