Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:44 ]  Палестынцы скрытыкавалі ЗША за падтрымку пляну Ізраілю


ЗАХОДНІ БЕРАГ.Кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі скрытыкавала Злучаныя Штаты за падтрымку прапанаванага прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам пляну аднабаковага ўрэгуляваньня сытуацыі на Блізкім Усходзе. Прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй заявіў, што ЗША ўпершыню дэманструюць аднабаковы падыход, тым парушаючы ўхваленыя раней рэзалюцыі ААН.Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра падтрымку новага ізраільскага пляну ў часе візыту прэм'ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона ў Вашынгтон.
XS
SM
MD
LG