Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  Эўракамісія не падтрымала плян Шарона


Эўрапэйская камісія адмаўляе мірны плян ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту, прапанаваны ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам і ўхвалены прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. У адпаведнасьці з гэтым плянам, Ізраіль ў аднабаковым парадку выведзе войскі і габрэйскія паселішчы з Паласы Газа, але пакіне за сабой частку Заходняга берагу Ярдану. Эўракамісія падтрымае толькі той плян, які будзе аднолькава прымальны і для ізраільцян, і для палестынцаў,-- такая пазыцыя была аднадушна ўхваленая на сакавіцкім саміце Эўрапэйскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG