Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  ААН прапануе склікаць Нацыянальны сход Іраку

Прадстаўнік ААН Лахдар Брахімі сёньня заявіў, што Ірак можа склікаць свой нацыянальны сход у ліпені, каб абраць ворган, які будзе дарадцам пераходнага ўраду краіны. Ён дапаможа таксама ў арганізацыі выбараў пасьля перадачы ўлады ад акупацыйнай кааліцыі пераходнаму ўраду Іраку. Выбары плянуецца правесьці ў студзені будучага года. Лахдар Брахімі так ахарактарызаваў склад будучага пераходнага ўраду Іраку. “Мы бачым іх як ўрад у складзе прэм’ера і кампрамісна абраных іракцаў, мужчын і жанчын, вядомых сваёй годнасьцю, аўтарытэтам і кампэтэнтнасьцю. Патрэбен таксама прэзыдэнт, які будзе дзейнічаць як кіраўнік дзяржавы і два віцэ-прэзыдэнты.” Сказаў прадстаўнік ААН Лахдар Брахімі. Ён таксама лічыць, што для правядзеньня выбараў патрэбна істотна палепшыць сытуацыю ў галіне бясьпекі.
XS
SM
MD
LG