Каля дзьве з паловай тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў пры падтрымцы авіяцыі, танкаў і артылерыі увайшлі сёньня ў прадмесьці Эн-Наджафу, які знаходзіцца пад кантролем радыкальнага шыіцкага лідэра аль-Садра. Сёньня ж паблізу ад гораду Эль-Фалуджа зьбіты амэрыканскі гелікоптэр, тры амэрыканскія вайскоўцы -- параненыя.
У сталіцы Іраку быў часова арыштаваны Хазэм-аль- Араі – памочнік радыкальнага шыіцкага лідэра аль-Садра, прыхільнікі якога ўзьнялі мяцеж у горадзе Наджаф, але пазьней быў выпушчаны. Аль-Араі заявіў журналістам:
Я прыбыў сюды, каб даць інтэрв’ю і ўзяць удзел у прэсавай канфэрэнцыі з мясцовымі ірацкімі лідараімі. Пасьля прэсавай канфэрэнцыі мяне затрымалі, але потым вызвалілі і сказалі, што памыліліся.
-- заявіў памочнік радыкальнага шыіцкага лідэра аль-Садра.
Тым часам, сам аль-Садр загадаў сваім прыхільнікам пакінуць захопленыя адміністрацыйныя будынкі ў Эн-Наджафе, Кэрбеле і ў Куфе.