Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:10 ]  Сытуацыя ў Ерэване напружаная


Сытуацыя ў сталіцы Армэніі застаецца напружанай. Сёньня раніцай у Ерэване армянская паліцыя сілай разагнала акцыю апазыцыі. 16 актывістаў апазыцыі дагэтуль застаюцца ў шпіталях. Сярод затрыманых пад час разгону акцыі пратэсту – шэраг журналістаў і актывістаў апазыцыйных партыяў.Улады абвінавацілі апазыцыю ў правакацыі беспарадкаў. Офіс АБСЭ ў Ерэване выказаў занепакоенасьць рашэньне ўраду Армэніі аб выкарыстаньні сілы супраць дэманстрантаў. Армянская пазыцыя дабіваецца правядзеньня рэфэрэндуму аб даверы прэзыдэнту Армэніі Робэрту Качарану.
XS
SM
MD
LG