Прэм’ер-міністар Японіі Джуніціра Каідзумі катэгарычна выключыў магчымасьць вываду японскіх войскаў з Іраку.
Тры японскія цывільныя спэцыялісты былі захопленыя ў Іраку ў мінулую пятніцу. Баявікі пагражаюць забіць іх, калі Японія ня выведзе свой вайсковы кантынгент з Іраку.
Каідзумі паведаміў, што сытуацыя з закладнікамі застаецца няпэўнай:
-- У нас ёсьць розныя зьвесткі, якія мы пакуль ня можам праверыць. Але мы робім усё магчымае, каб выратаваць закладнікаў,--
сказаў кіраўнік японскага ўраду Каідзумі.
Сёньня ж кітайскі ўрад пацьвердзіў, што сем грамадзянаў Кітаю былі захопленыя баявікамі ў іракскім горадзе Фалуджа.