САНА (ЕМЭН) Юрысты і сваякі людзей, зьняволеных на амэрыканскай ваеннай базе Гуантанама заклікалі ЗША вызваліць затрыманых, альбо правесьці справядлівы суд. На канфэрэнцыі ў Емэне, якую наладзіла праваабарончая арганізацыя “Эмнэсьці Інтэрнэшанал” быў прыняты зварот, дзе сытуацыя на Гуантанама называецца беспрэцэдэнтным скандалам у сфэры правоў чалавека. На базе бяз доступу да адвакатаў утрымліваюцца амаль 600 чалавек.