Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Перамір'е ў Фалуджы збольшага трывае


ФАЛУДЖА (ІРАК). Перамір’е паміж амэрыканскімі войскамі і паўстанцамі ў ірацкім горадзе Фалуджа збольшага трывае, але ёсьць паведамленьні пра асобныя сутычкі. Агенцтвы навінаў паведамляюць, што сёньня, пасьля шасьці дзён баёў, у горадзе збольшага спакойна. Аднак двое амэрыканскіх марскіх пехацінцаў былі абстраляныя і параненыя, а адзін ірацкі ваяўнік забіты ў наступнай сутычцы. Паведамляецца, што іракцы абяцалі падтрымліваць перамір’е, калі амэрыканскія войскі пакінуць горад. Амэрыканскае камандаваньне патрабуе, каб ваяўнікі раззброіліся і выдалі тых, хто забіў чатырох амэрыканскіх цывільных супрацоўнікаў 31 сакавіка. Тым часам на захад ад Багдаду быў зьбіты амэрыканскі верталёт – загінулі два пілёты. Ірацкія паўстанцы таксама пагражаюць забіць захопленага імі амэрыканскага грамадзяніна, калі амэрыканскія войскі ня выйдуць з Фалуджы. Відэа са здымкамі захопленага амэрыканца паказаў тэлеканал аль-Джазіра. Акрамя таго ў ірацкім палоне застаюцца тры цывільных грамадзяніна Японіі, а зьніклымі бязь вестак лічацца два амэрыканскіх салдаты, брытанец, канадзец, палестынец і два ахоўнікі нямецкай амбасады.
XS
SM
MD
LG