МАСКВА. Галандзкі кіраўнік гуманітарнай місіі на Паўночным Каўказе, якога выкралі амаль два гады таму, быў сёньня вызвалены з палону. Арджан Эркель, які ўзначальваў прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі “Дактары бязь межаў”, быў выкрадзены на мяжы Дагестану з Чачэніяй у жніўні 2002 году.