Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:47 ]  Расейцы гавораць у судзе, што не забівалі Яндарбіева


ДОГА (КАТАР) У сталіцы эмірату Катар пачаўся суд на двума агентамі расейскіх спэцслужбаў, якіх вінавацяць у забойстве былога чачэнскага прэзыдэнта Зелімхана Яндарбіева. Падсудныя сёньня не прызналі сябе вінаватымі ў арганізацыі выбуху, ад якога 13-га лютага загінуў Яндарбіеў і быў паранены яго 13-гадовы сын. Калі падсудных прызнаюць вінаватымі, ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Яндарбіеў, які выконваў абавязкі прэзыдэнта Чачэніі ад 1996 па 1997 год, жыў у Катары ад 2000-га году. Расея патрабавала ягонай выдачы паводле абвінавачваньняў у тэрарызьме і сувязях з сеткай аль-Кайда. Улады Расеі заяўляюць, што расейскія агенты ня мелі дачыненьня да забойства Яндарбіева і патрабуюць іх вызваленьня. Суд мае аднавіцца 25-га красавіка.
XS
SM
MD
LG