Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні прыбыў з візітам у Японію для перамоваў з прэм’ерам Юніхіра Каізумі.
Візіт адбываецца ў момант, калі ўрад Японіі паўстаў перад ультыматумам шыіцкіх баевікоў у Іраку, якія захапілі трох японскіх грамадзянаў і пагражаюць іх забіць, калі Японія не выведзе свой кантынгент з Іраку.
Прэм’ер Японіі Каізумі адрынуў патрабаваньні паўстанцаў.
Тым часам намесьнік міністра замежных спарваў Іхіра Айсава прыбыў у Ярданію, каб каардынаваць намаганьні дзеля выратаваньня трох японскіх грамадзянаў, захопленых у закладнікі ірацкімі паўстанцамі, якія пагражаюць спаліць іх жыўцом, калі Японія да заўтра не выведзе свой кантынгент з Іраку.
Гаворыць Іхіра Айсава:
"Нашая мэта выратаваць гэтых закладнікаў, калі гэта значыць, што трэба будзе ўвайсьці ў Ірак, нам нічога не перашкаджае. Мы будзем дзейнічаць адпаведна сытуацыі, каб дасягнуць таго што патрэбна”.
сказаў прадстаўнік ураду Японіі