Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:38 ]  Японія пакіне свае войскі ў Іраку


Токіа. Японія адмаўляеца вывесьці свае войскі з Іраку ў адказ на патрабаваньні асобаў, якія захапілі ў закладнікі трох грамадзянаў Японіі.. Пра гэта заявіў прэмьер-міністар Японіі Дзьюніціра Каідзумі. Паводле арабскай тэлекампаніі Аль-Джазіра, захопнікі пагражаюць забіць закладнікаў, калі Токія ня выканае іх патрабаваньні. Тым часам, каля шасьцісот дэманстрантаў пікетавалі ў пятніцу ў Токіа офіс прэмьер-міністра, патрабуючы вывезьці з Іраку японскіх вайскоўцаў. Паводле паведамленьняў інфармацыйных агенцтваў, у Іраку мінулым днём захопленыя яшчэ шэсьць замежнікаў – чатыры італьянцы і два амэрыканцы. У Іраку за апошнія суткі захопленыя 19 замежнікаў – у тым ліку японцы, арабы з Ізраілю і грамадзянін Канады. Сем грамадзянаў Паўднёвай Карэі былі ўчора выпушчаныя. Урад Паўднёвай Карэі заяўляе, што плянуе разьмясьціць ў Іраку больш як 3 тысячы вайскоўцаў у дапамогу войскам кааліцыі.
XS
SM
MD
LG