Камісія ААН ў справе правоў чалавека сёньня будзе галасаваць па праектах рэзалюцыяў па сытуацыі ў Туркмэністане і Беларусі.
Праекты прадстаўленыя групай эўрапейскіх краінаў і ЗША на мінулым тыдні. Рэзалюцыя па Туркмэністане выказвае сур’ёзную занепакоенасьць адвольнымі затрыманьнямі і асуджэньнем грамадзянаў, ціскам на незалежныя мэдыі і апазыцыйную дзейнасьць, дыскрымінацыяй меншасьцяў.
Праект рэзалюцыі па Беларусі прадугледжвае асуджэньне ўраду краіны за парушэньні пад час выбарчага працэсу і за зьнікненьні палітычных апанэнтаў уладаў і журналіста.
У праекце рэзалюцыяў адзначаецца, што ўлады Туркмэністану і Беларусі не дасягнулі істотнага прагрэсу за мінулы год, калі камісія ААН па правах чалавека ўжо крытыкавала іх.