Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Ірацкія паўстанцы кантралююць тры гарады


Сёньня адзначаецца першая гадавіна зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна і захопу амэрыканскімі вайскоўцамі Багдаду. Тым часам працягваюцца баі войскаў кааліцыі з шыіцкмі паўстанцамі. Апошнія ўжо захапілі кантроль над трыма ірацкімі гарадамі : Кутам, Наджафам і Куфой. Камандуючы амэрыканскімі сіламі ў Іраку генэрал Рыкарда Санчэз паведаміў, што кааліцыйныя войскі неўзабаве пачнуць апэрацыю “Рашучы меч” па вяртаньні Кута пад свой кантроль. Генэрал адзначыў, што кааліцыйныя сілы будуць працягваць наступ супраць узброеных прыхільнікаў Аль-Садра. Тым часам працягваліся баі кааліцыі з паўстанцамі ў Фалуджы за кантроль над гэтым горадам, населеным пераважна сунітамі. Зь нядзелі ў баях загінула 40 амэрыканскіх вайскоўцаў і 400 іракцаў.
XS
SM
MD
LG