Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:08 ]  Былога мэра Батумі вызваляць з турмы


Лідэр аджарскай аўтаноміі Аслан Абашыдзэ паабяцаў вызваліць з турмы аднаго са сваіх палітычных апанэнтаў, падпарадкаваўшыся такім чынам рашэньню Эўрапейскага суду ў правах чалавека. Абашыдзэ абяцаў перадаць грузінскім уладам былога мэра Батумі Тэнгіза Асанідзэ, які знаходзіцца ў турме ад 1993 году паводле абвінавачаньня ў спробе замаху на лідэра Аджарыі. Такім чынам Абашыдзэ адрэагаваў на патрабаваньне прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі вызваліць з турмы сваіх палітычных апанэнтаў.
XS
SM
MD
LG