Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  Чарговая атака іслямских сэпаратыстаў у Кашміры


СРЫНАГАР: Як мінімум 4 чалавекі загінулі, а 35 параненыя ў ў часе выбарчага сходу ў індыйскай частцы Кашміру. Прыблізна 200 прыхільнікаў Народнай Дэмакратычнай Партыі ў горадзе Уры былі абстраляныя з аўтаматычнай зброі і закіданыя гранатамі. Сярод параненых: рэгіянальныя міністры фінансаў і турызму, а таксама старшыня партыі. 20 красавіка ў Індыі адбудуцца парляменцкія выбары. Іслямскія экстрэмісты, якія выступаюць за незалежнасьць спрэчнага раёну або далучэньне яго да Пакістану заклікаюць да байкоту выбараў.
XS
SM
MD
LG