Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Лідэры грэкаў і туркаў Кіпру супраць пляна ААН


Лідэр грэцкай рэспублікі Кіпр Тасас Пападопулас заклікаў суграмадзянаў адхіліць прапанаваны ААН плян уз’яднаньня выспы на рэфэрэндуме 24 красавіка. У тэлезвароце прэзыдэнт Пападопулас сказаў, што ён не можа прыняць і падпісаць гэты плян, паколькі ён абмяжоўвае правы грэкаў на вяртаньне маёмасьці ў турэцкай частцы выспы. У сваю чаргу лідэр кіпрскіх туркаў Рауф Дэнкташ таксама заклікаў выбаршчыкаў улічваць рызыку пляна ААН. Але прэм’ер турэцка й часткі Кіпра Мэхмэд Алі Талат падтрымаў плян уз’яднаньня выспы. Апазыцыйныя грэцкія і турэцкія партыі таксама выступаюць за аб’яднаньне Кіпру. Камісар Эўразьвязу ў справах пашырэньня Гюнтэр Вэргойгэн папярэдзіў, што прызначаны на 24 красавіка рэфэрэндум -- апошні шанец на ўзьяднаньне выспы. Калі абедзьве грамады адхіляць плян, узьяднаньне можа быць адкладзенае на доўгія гады. Калі рэфэрэндум дасьць адмоўны вынік, 1 траўня ў Эўразьвяз уступіць толькі прызнаная міжнароднай супольнасьцю грэцкая Рэспубліка Кіпр.
XS
SM
MD
LG