Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:13 ]  Эль-Матасадэк вызвалены з турмы


ГАМБУРГ. У Нямеччыне вызвалены з турмы мараканец Мунір Эль-Матасадэк, адзіны чалавек, асуджаны за датычнасьць да тэрактаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША. Летась у лютым Матасадэк быў асуджаны да 15 гадоў зьняволеньня за дапамогу арганізатарам тэрактаў. Аднак, у сакавіку Вярхоўны Суд Нямеччыны распарадзіўся перагледзець справу, паколькі на першым працэсе не былі заслуханыя паказаньні важнага сьведкі. Гэты сьведка, грамадзянін Емэну, знаходзіцца пад арыштам у ЗША, аднак, амэрыканскія праваахоўныя органы адмаўляюцца перадаць Нямеччыне запісы ягоных допытаў.
XS
SM
MD
LG