Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:07 ]  Шэшэль не вінаваты ў забойстве Джынджыча


БЯЛГРАД. Адмысловы пракурор Сэрбіі зьняў ўсе абвінавачваньні з кіраўніка Радыкальнай партыі Ваіслава Шэшэля і былога кіраўніка югаслаўскай ваеннай выведкі Ацо Томіча. Яны падазраваліся ў датычнасьці да забойства летась у сакавіку прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Пракурор заявіў, што абвінавачваньні зьнятыя “з-за нястачы доказаў”. Раней лідэр радыкальных нацыяналістаў Ваіслаў Шэшэль быў прызнаны Гааскім трыбуналам невінаватым у абвінавачваньні ў забойствах і катаваньнях у Босьніі ў пачатку 90-х.
XS
SM
MD
LG