Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:18 ]  Баі ў Іраку працягваюцца


Учора працягваліся баі паміж войскамі кааліцыі і паўстанцамі па ўсім Іраку. У так званым шыіцкім трохкутніку ў Рамадзі былі забітыя 12 амэрыканскіх вайскоўцаў. Амэрыканцы тым часам атачылі Фалуджу, каб знайсьці адказных за атакі на грамадзянаў ЗША на мінулым тыдні. Цяжкія баі таксама адбываюцца ў Насірыі, на поўдні краіны, дзе жывуць шыіты, якія падтрымліваюць радыкальнага духоўнага лідэра Муктаду аль-Садра. Амэрыканскія вайскоўцы абвесьцілі пра ордэр на арышт апошняга. Усяго за апошнія дні загінула прынамсі 100 іракцаў і 30 салдат кааліцыі.
XS
SM
MD
LG