Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:51 ]  Імпічмэнт прэзыдэнта Літвы адбыўся


ВІЛЬНЯ. Парлямэнт Літвы сёньня прагаласаваў за імпічмэнт прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Бальшынёй у дзьве траціны галасоў парлямэнт прызнаў Паксаса вінаватым у трох выпадках парушэньня літоўскай Канстытуцыі. Сярод абвінавачваньняў -- наданьне грамадзянства расейскаму бізнэсоўцу ў абмен на фінансаваньне выбарчай кампаніі, парушэньне дзяржаўнай таямніцы і ўплыў на працэдуру прыватызацыі. Паксас стаў першым эўрапейскім прэзыдэнтам, адхіленым ад улады праз імпічмэнт. Выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта стаў сьпікер парлямэнту Артурас Паўлаўскас. Новыя прэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца цягам двух месяцаў.
XS
SM
MD
LG