Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Пракурор просіць 17 гадоў турмы Суцягіну


МАСКВА. Абвінавачваньне ў судзе над расейскім навукоўцам Ігарам Суцягіным запатрабавала для падсуднага 17 гадоў зьняволеньня. Суцягіна вінавацяць у шпіянажы на карысьць Захаду. Ён перадаў інфармацыю аб расейскіх збройных сыстэмах брытанскай фірме, якая, паводле абвінавачваньня, зьвязаная з Цэнтральнай выведнай управай ЗША. Суцягін гаворыць, што уся гэтая інфармацыя не была сакрэтнай. Прысяжныя прызналі навукоўца вінаватым. Вырак яму чакаецца заўтра. Адвакаты Суцягіна гавораць, што судзьдзя маніпуляваў журы, і нават не разглядаў пытаньне, ці была перададзеная інфармацыя сакрэтнай. Праваабарончыя арганізацыі назвалі справу навукоўца палітычна матываванай.
XS
SM
MD
LG